1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси

2026 год объявлен Президентом РБ Годом белорусской женщины

Учреждения образования

УО “Белорусский торгово-экономический университет потребительской кооперации”

УО “Барановичский технологический колледж” Белкоопсоюза

УО “Брестский государственный торгово-технологический колледж”

УО “Гомельский торгово-экономический колледж” Белкоопсоюза

УО “Гомельский государственный профессиональный многопрофильный лицей”

УО “Гомельский государственный профессионально-технический колледж кулинарии”

УО “Гродненский колледж экономики и управления” Белкоопсоюза

МИНСКИЙ ФИЛИАЛ учреждения образования “Белорусский торгово-экономический университет потребительской кооперации”

УО “Минский государственный профессионально-технический колледж торговли”

УО “Минский государственный профессионально-технический колледж кулинарии”

УО “Молодечненский торгово-экономический колледж” Белкоопсоюза

Филиал учреждения образования “БТЭУ”
“Могилевский торговый колледж”

ГлавнаяНовости“У гандлю жаночы твар”: добры настрой як галоўны тавар
24 июля 2026

“У гандлю жаночы твар”: добры настрой як галоўны тавар

Аб магазіне «Родны кут» Столінскага райспажыўтаварыства мясцовыя жыхары кажуць так, расказвае карэспандэнт раённай газеты “Навіны Палесся” Ганна Мельнік:
– У нашым магазіне можна набыць абсалютна ўсё – ад прадуктаў харчавання да мэблі і бытавой тэхнікі. Гэта вельмі зручна, бо не трэба нікуды ехаць і губляць час. А які ідэальны парадак заўсёды на паліцах, адразу відаць, дзе што ляжыць. Калі трэба, падкажуць прадаўцы. Яны ў нас не толькі прыгажуні, але і сапраўдныя прафесіяналы. Таму прыемна заходзіць за пакупкамі ў наш «Родны кут». Абавязкова раскажыце пра яго чытачам раённай газеты, хай ведаюць, што ў нас працуюць адданыя сваёй справе людзі.

Падтрымаў гэтую прапанову і дырэктар Альшанскага філіяла Столінскага райспажыўтаварыства Генадзь Сцямпкоўскі, які дадаў:
– Магу пацвердзіць, што калектыў гэтага гандлёвага аб’екту працуе зладжана, прадуктыўна, заўсёды выконвае план і ўсе заяўкі насельніцтва. Яшчэ трэба адзначыць, што магазін неаднаразова з’яўляўся прызёрам конкурсаў на навагодняе ўпрыгажэнне, а яшчэ дзяўчаты з ахвотай займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторыі. Няма да іх нараканняў з боку кантралюючых службаў. Калі б ні заехалі, ведаем, што нас выдатна сустрэнуць.
Так адбылося і са мной. Яшчэ на падыходзе адзначыла ідэальную чысціню і ярка-вішнёвыя кветкі на вокнах.
– Гэта мы з калегамі вырашылі «падфарбаваць» наш магазін і прынеслі кветкі, – расказвае загадчык «Роднага кута» Алёна Кудласевіч. – Дзе было крыху месца – пасадзілі туі. Бо, як гаворыцца, сустракаюць па вопратцы. Дарэчы, вырашылі набыць аднолькавую рабочую форму, доўга выбіралі і спыніліся вось на гэтай. Таксама з дзяўчатамі мы абмяркоўваем расстаноўку тавараў, каб пакупнік кінуў позірк і адразу бачыў, дзе што знаходзіцца. Уважліва слухаем прапановы, найбольш дарэчныя занатоўваем. Мы ж працуем з людзьмі, таму галоўны наш тавар – добры настрой.
Адразу адзначу, што асартымент магазіна прыемна здзівіў. Акрамя звыклых прадуктаў харчавання ў продажы знаходзіцца вялікая колькасць бытавой хіміі, касметычныя сродкі, посуд, тэлевізары, халадзільнікі, мэбля, нават матацыклы два ёсць. Як расказала загадчык, попыт на іх узрастае з пачаткам летняга сезону. А яшчэ Алена Іванаўна падкрэсліла, што зараз многія тавары можна набыць у растэрміноўку на 12 месяцаў без працэнтаў. Патрэбны толькі пашпарт і даведка з работы аб заработнай плаце.
Але якімі б ні былі выдатнымі ўмовы і асартымент, сэрцам магазіна ўсё ж з’яўляюцца яго прадаўцы. Алёна Іванаўна са-ма родам з Вялікага Малешава, зараз жыве ў Кароцічах. У гандлі 25 гадоў, восем з якіх узначальвае «Родны кут». У гэтай маладой жанчыны ўжо дарослая дачка, якая працуе ўрачом-нарколагам-псіхіатрам, сын пайшоў у ваенную справу, малодшая дачка скончыла 9-ы клас.
Маці траіх дзяўчынак з’яўляецца Ірына Качаткова, якая пачынала працаваць у Аздамічах – сваёй роднай вёсцы. Зараз жа яе дом суседнічае з магазінам, таму, у прамым сэнсе, ёй рукой падаць да работы. Прызнаецца, што пашанцавала адразу знайсці сваё прызначэнне, бо ў гандлі адчувае сябе, як рыба ў вадзе.
Да Святланы Яраш прафесія перайшла ў спадчыну ад маці Ефрасінні, якая ўсё жыццё працавала прадаўцом. Таму любімай дзіцячай гульнёй, зразумела, была гульня ў магазін. Пасля заканчэння Пінскага дзяржаўнага аграрнага каледжа пачынала працаваць у Давыд-Гарадку, потым у Аздамічах. І вось ужо 18 гадоў, як яна вярнулася на малую радзіму і з’яўляецца прадаўцом роднага (прабачце за таўталогію) «Роднага кута». А яшчэ гэтая маладая жанчына з’яўляецца маці дваіх дзяцей і бабуляй трохгадовага Марата.
Святлана Мікуліч працуе толькі паўтара года. Дагэтуль яна таксама выконвала важную місію – выхоўвала чацвёра дзяцей. Нягледзячы на тое, што доўгі час не працавала, хутка ўвайшла ў курс спраў.
– Гандаль – вельмі дынамічная сфера, у якой няма часу, каб разварушвацца. Тут прывезлі тавары, там трэба параіць пакупніку, пацвердзіць заяўку і гэтак далей. Адзінае, да чаго цяжка было звыкнуць, што няма выхадных і святаў. Не ўтойваю, работа прадаўца складаная, але разам з тым цікавая. Увесь час знаходзішся ў гушчы падзей і першым ведаеш усе навіны (смяецца).
Галоўнымі якасцямі, якімі павінен валодаць прадавец, на думку маіх суразмоўцаў, з’яўляюцца цярпенне і дабрыня. Тады і работа стамляць не будзе.
Шчыра скажу, што вельмі парадавалася за жыхароў Кароціч. У штодзённасці мы часта бываем у магазіне, і добра, калі нас сутракаюць вось такія прадаўцы.
Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтара

Карта сайта